Playing via Spotify Playing via YouTube
Skip to YouTube video

Loading player…

Scrobble from Spotify?

Connect your Spotify account to your Last.fm account and scrobble everything you listen to, from any Spotify app on any device or platform.

Connect to Spotify

Dismiss
Sep 13

Рок па вакацыях 2013

Featuring Naka, Neuro Dubel and 7 more artists at Клуб Центр

Don't want to see ads? Upgrade Now

Date

Friday 13 September 2013Friday 13 September 2013

Location

Клуб Центр
Октябрьская площадь, 1, Минск, 220030, Belarus

Tel: +375 (17) 229-90-64

Show on map

Buy Tickets

Description

Штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях» у гэтым годзе адсвяткуе сваё 20-годдзе. У юбілейным канцэрце прымуць удзел ветэраны беларускага року і адносна маладыя гурты.

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

На канцэрце, прысвечаным юбілею «Рока па вакацыях», выступяць музыкі, якія гралі яшчэ на першых фестывалях — N.R.M., «Крама», Neuro Dubel, «Палац», Кася Камоцкая. Да іх далучацца гурты, якія атрымалі папулярнасць у апошнія гады — Re1ikt, Naka, «Зьмяя». Яшчэ адным сюрпрызам стане выступ расійскага рок-музыкі Вадзіма Курылёва, удзельніка гуртоў «Электрические партизаны», «Разные люди», ДДТ.

«Рок па вакацыях 2013» пройдзе 13 верасня ў мінскім клубе «Центр» (у будынку Палаца Рэспублікі). Квіткі паступяць у продаж 16 ліпеня і будуць даступныя ва ўсіх касах kvitki.by (толькі на танцпол, месцы за столікамі ў арганізатараў).

Квіткі: 90 000 (танцпляц, папярэдне), 110 000 (танцпляц, у дзень канцэрта); 110 000 (столікі за танцполам, папярэдне), 130 000 (столікі за танцполам, у дзень канцэрта); 260 000 (столікі збоку на дваіх , папярэдне), 280 000 (столікі збоку на дваіх, у дзень канцэрта); 1 300 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, папярэдне), 1 500 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, у дзень канцэрту). Даведкі: +375 29 6715865, +375 29 2544909.

Line-up (9)

Don't want to see ads? Upgrade Now

15 went

9 interested

Shoutbox

Javascript is required to view shouts on this page. Go directly to shout page

Don't want to see ads? Upgrade Now

API Calls