Playing via Spotify Playing via YouTube
Skip to YouTube video

Loading player…

Scrobble from Spotify?

Connect your Spotify account to your Last.fm account and scrobble everything you listen to, from any Spotify app on any device or platform.

Connect to Spotify

Dismiss

Biography

  • Members

    • Лявон Вольскі

Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім ды Ўладзімерам Давыдоўскім, якія трапілі ў адну вучэбную групу. Вольскі сьпяваў ды граў на польскім сынтэзатары, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурту далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым ў гурт прыйшоў Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 году. Спачатку песьні ствараліся й выконваліся па-расейску, але паступова па ініцыятыве Ўладзімера Давыдоўскага гурт перайшоў на беларускія песьні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як The Beatles ды «Машина времени». Рэпэтыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым ў розных службовых памяшканьнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касэтах. У 1983 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесьці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У наступным годзе пасьля заканчэньня вучэльні Лявона, Уладзімера ды Алега забралі ў войска. У 1989-м годзе — падчас перабудовы «Мроя» запісала кружэлку на перасоўнай студыі «Мэлёдыя» Дваццаць восьмая зорка, гукарэжысэрам якога быў Аляксандар Шцільман. Пасьля зыходу Ўладзімера Давыдоўскага ў верасьні 1989 году тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. Напрацягу 1992—1993 гадоў гурт доўга ня мог знайсьці добрага гітарыста, які б адпавядаў стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе Згуртаваньня беларусаў сьвету на кампакт-касэтах выйшла складанка «Выбраныя песьні 1989—1993», у якую ўвайшлі новыя песьні. Часткова з-за рознагалосьсяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у 1994 годзе ўдзельнікі «Мроі» мяняюць назву гурта на N.R.M. і зьмяняюць музычны стыль.
У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «Басовішчы» гурт часова адрадзіўся дзеля выкананьня стосу старых песьняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе BMA-group зрабіла перавыданьне альбому Дваццаць восьмая зорка на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песьні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе.

Edit this wiki

Don't want to see ads? Upgrade Now

Similar Artists

API Calls