Biography

Гурт HOMAN быў распачаты ў верасні 2019 года як дуэт. Чаму дуэт? Па-першай мы вельмі паважаем расейскі гурт “лапкі дагары” , а па-другое планавалі быць максімальна мабільнымі.

Дагэтуль мы гралі панк-хардор у рознапланавых спалучэннях . Танцы пад такую музыку выглядаюць даволі агрэсіўны, да сцэны трапляюць самыя моцныя, а нам хацелась каб наша музыка была для ўсіх. Вось так і ўзнікла ідэя стварыць гурт, які б таксама закранаў сацыяльна-палітычныя тэмы па лірыцы, але пад які людзі бы маглі замест усялякіх слэмаў ды мошаў, проста патанчыць.

Трэк ЗМОЖАМ! быў запісаны напрыканцы верасьня. Песня прысвечана розным незалежным ініцыятывам якія робяць ту працу, якая наша дзяржава рабіць чамусьці ня можа, ці ня хоча. Будучы анархістамі, мы лічам, што адказнасць за нашу будучыню ляжыць толькі ў нашых руках, а гэтай песняй мы хацелі выразіць удзячнасць усім тым актывістам, хто робіць наша грамадства больш гуманным і справедлівым.

Edit this wiki

Don't want to see ads? Upgrade Now

Similar Artists

API Calls

Scrobble from Spotify?

Connect your Spotify account to your Last.fm account and scrobble everything you listen to, from any Spotify app on any device or platform.

Connect to Spotify

Dismiss